Мая Радзіма – Беларусь

25 студзеня ў рамках тыдня гуманітарнага цыклу вучні 5 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва” зрабілі цікавае падарожжа па сваёй дарагой і любімай Радзіме.

Пяцікласнікі з радасцю прымалі ўдзел у розных конкурсах, актыўна адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй і культурай роднай зямлі, з захапленнем адгадвалі рэбусы і загадкі. Пасля мерапрыемства вучні атрымалі не толькі выдатны настрой, але і добрыя веды пра сваю спадчыну.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва”
Дзятлава Наталля Барысаўна