Работу па вывучэнні роднай мовы трэба пачынаць з сям’і. У гэтым перакананы педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 70 г. Магілёва».
Таму з бацькамі сваіх выхаванцаў праводзяць розныя цікавыя мерапрыемствы, аб’яднаныя адной тэматыкай «Мы — беларусы».
Найбольш актыўна прайшоў конкурс «Мая родная Беларусь», дзе за перамогу змагаліся каманда дзяцей «Васількі» і каманда бацькоў «Рамонкі». Было шмат цікавых заданняў: сказаць па-беларуску, назваць беларускія прыказкі і прымаўкі, беларускія стравы, скласці паводле малюнкаў апавяданне на беларускай мове, назваць беларускія народныя гульні і правесці іх з удзельнікамі конкурсу і іншыя.
Дзеці вельмі радаваліся, што змаглі перамагчы каманду бацькоў. Бацькі ж парадаваліся за добрыя веды сваіх дзяцей і вырашылі больш увагі надаваць вывучэнню роднай мовы.
Кускова С.У., выхавацель ДУА «Яслі-сад № 70 г. Магілёва»


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by