Споўнілася 205 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма — чалавека-легенды ў беларускай гісторыі і літаратуры. З нагоды юбілею вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» наладзілі літаратурную сустрэчу «Памяці паэта».
«Зайграй, зайграй, хлопча малы, і ў скрыпачку, і ў цымбалы...» Такімі шчымліва-журботнымі словамі пачалася гісторыя жыцця і творчасці Паўлюка Багрыма, звычайнага хлопчыка з Крошына, які рана далучыўся да трагедыі народнай і аплакаў яе сваёй незвычайна смелай песняй-жальбай.
Працяг сустрэчы быў аздоблены пранікнёным і шчырым гучаннем верша-прысвячэння М. Танка «Багрым».
Таксама рабяты зрабілі віртуальнае падарожжа ў музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма ў аграгарадку Крошын, наведалі Крошынскі касцёл, у якім і сёння захоўваецца каваная жырандоля, зробленая таленавітым майстрам.
Паўлюк Багрым... Паэт і мастак... Моцны целам і духам, ваяўнічы і гераічны... Ён стаў прарывам у лірычную паэзію на роднай мове, яркім сведчаннем неўміручага таленту беларускага народа — нашай святой памяццю.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Наталля Валер’еўна
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by