Гісторыя свята Масленіца сыходзіць сваімі каранямі глыбока ў старажытнасць.
Масленіца — славянскае свята, якое дасталося нам у спадчыну ад язычнікаў і таксама захавалася пасля прыняцця хрысціянства. Гэта заўсёды было самае вясёлае і любімае народнае гулянне. Гэта вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. А яшчэ Масленіца- гэта свята бліноў. Свята, якое захапіла сваёй масшабнасцю і папулярнасцю і вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва».
У чацвер, 15 лютага, у фае школы разгарнулася сапраўднае свята. Якіх тут толькі бліноў не было! Бліны з шакаладам, з яблычным, сунічным, чарнічным варэннем, бліны з тварагом, з маслам і са смятанай, ажурныя і тоўстыя. Нават настаўнікі і самі вучні былі здзіўлены такой разнастайнасці неад’емнага атрыбута Масленіцы — блінам!
Свята адбылося цікавым і захапляльным. Добра, што ў сярэдняй школе № 21 г.Магілёва падтрымліваюць народныя традыціі і вучні, і настаўнікі.
Настаўнік беларускай і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by