У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 109 г. Магілёва» надаецца вялікая ўвага фарміраванню каштоўнасных адносін да беларускай мовы.
Разам з вучнямі і настаўнікамі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва» было арганізавана свята «Беларускія вячоркі».
Мерапрыемства прайшло ў музычнай зале, прыбранай як сялянская хата, упрыгожанай дыванамі, посцілкамі, ручнікамі. Дзеці ў беларускіх нацыянальных касцюмах дапамаглі дакрануцца да народнай спадчыны праз песні, жарты, вершы, адчуць мілагучнасць роднага слова. Напрыканцы гучалі беларускія народныя песні, неверагодна прыгожыя ды мілагучныя, у якіх былі пажаданні шчасця, здароўя і дабрабыту.
Сустрэча адбылася цікавай і займальнай, усе атрымалі шмат прыемных уражанняў!
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi
Сідарэнка А.В.



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by