У дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г.Магілёва» прайшоў Тыдзень беларускай мовы і культуры.
На працягу тэматычнага тыдня маленькія беларусы пазнаёміліся з побытам і клопатамі беларускага селяніна ў міні-музеі «Беларуская хатка», гулялi ў рухомыя гульнi «Шэры кот», «Гарлачык», «Каршун», «Бусел», з цiкавасцю слухалi беларускiя народныя казкi і адказвалі на пытанні па змесце казкі, запаміналі беларускiя забаўлянкі, прымаўкi і прыказкi, з задавальненнем размаўлялі на роднай мове.
Для бацькоў была прапанавана выстава беларускiх твораў для дзяцей дашкольнага ўзросту. А таксама выхавацелі заклiкаюць бацькоў кожны чацвер размаўляць па-беларуску.
Далучэнне да роднай мовы садзейнiчае не толькi ўзбагачэнню мовы дзяцей, але i развiццю iх iнтэлектуальных магчымасцей, пашырэнню ведаў пра беларускую мову і культуру.
Выхавацелі Ю.С.Глушакова, А.В.Галяшова



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by