Штотыдзень ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г.Магілёва» ладзяцца беларускамоўныя чацвяргі.
Разнастайныя па форме і змесце, яны абуджаюць у нашых вучняў цікавасць да роднай мовы. У чарговы чацвер вучні сёмых класаў сабраліся ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, каб прадэманстраваць свае веды па беларускай мове, літаратуры, гісторыі, геаграфіі ў інтэлектуальнай гульні «Я ведаю!».
Інтэлектуальная гульня «Я ведаю!», якую праводзіла Супіталёва Ніна Канстанцінаўна, выклікала шмат цікавасці ў дзяцей. Кожны вучань змог адчуць сябе сапраўдным лінгвістам. Удзельнікі размаўлялі на роднай мове, развівалі кемлівасць, адказвалі на пытанні, пераходзячы з аднаго тура ў другі. Мерапрыемства дапамагло дзецям пашырыць свае веды па беларускай лексіцы, гісторыі і геаграфіі Беларусі.


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by