У беларускі чацвер бібліятэкары дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» падрыхтавалі выставу малюнкаў удзельнікаў конкурсу «Героі беларускіх казак».
Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе, дзе трэба было спачатку прачытаць любую беларускую казку, народную ці аўтарскую, а потым намаляваць выбранага героя. Маляваць можна было алоўкамі, фламастарамі або фарбамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі стараліся, і ўсе, хто ўдзельнічаў, атрымалі прыемныя падарункі і граматы.
Дзеці вельмі любяць маляваць, а мы праз арганізацыю такіх конкурсаў стараемся прыцягнуць іх увагу да кнігі. На гэты раз да беларускай. І лічым, што гэта ў нас атрымоўваецца, таму што мы адразу чуем пытанне ад дзяцей: «Калі ўжо наступны конкурс?». А каб даведацца аб наступным конкурсе, трэба проста часцей прыходзіць да нас у бібліятэку.
Парфёнава Алеся і Мільто Наталля



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by