Кожны чалавек ужо з маленства павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні.
У дзяржаўнай установе адукацыi «Яслі-сад № 70 г.Магілёва» ствараюцца ўмовы для далучэння дзяцей да роднай культуры. Асаблівую цікавасць выклікае наведванне «Беларускай хатцы», дзе дзеці маюць магчымасць пазнаёміцца з бытам беларускага народа.
Вось і самыя маленькія выхаванцы наведалі «Беларускую хатку», дзе Васілінка пазнаёміла малят з яе любімымі лялькамі з саломкі, гліны, дрэва. А колькі радасці і задавальнення выклікала гульня з беларусачкай!
А адну ляльку Васілінка падарыла дзецям, каб яна у групе напамінала дзецям аб тым, што яны беларусы.
Зайцава Вольга Генадзьеўна, выхавальнік
дзяржаўнай установы адукацыi «Яслі-сад № 70 г.Магілёва»



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by