Беларускія народныя гульні, песні, загадкі, карагоды і дрэва жаданняў — гэта далёка не поўны пералік зместу купальскага квэсту «Папараць-кветка», які адбыўся 7 ліпеня 2021 г. ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 г.Магілева» у рамках святкавання Івана Купалы.
Каларыт і самабытнасць святу надавалі рознакаляровыя вянкі, беларускія народныя спевы і танцы. Педагогі і выхаванцы сталі ўдзельнікамі неверагоднай казачнай прыгоды, ключавым момантам якой быў пошук папараць-кветкі, а таксама ўдзельнікаў свята чакала сустрэча з прыгажуняй — Купалінкай. Дзеці пазнаёміліся са старажытнымі традыцыямі беларускага народа, даведаліся шмат цікавага аб раслінах, загадалі свае патаенныя жаданні, сімвалічна завязаўшы яскравую стужку на чароўнае дрэва, а таксама праявілі спрыт у час скачкоў праз імправізаванае «вогнішча». Уражанні ад мерапрыемства выхаванцы перадавалі у свіх малюнках.
Беларускія народныя святы — гэта частка гісторыі роднага народу, з якой дзяцей трэба знаёміць з самага ранняга ўзросту. Сапраўднае багацце народа — гэта яго традыцыі, наша задача зберагчы іх і перадаць нашым нашчадкам.
Ірына Леанідаўна Загорская, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 г.Магілева»




Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by