4 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку.
У 2014 годзе гэта свята гасцінна запрашае да сябе адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Мінскай вобласці — Заслаўе.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства і друку святкуецца і ў нашай школе.
Пяцікласнікі наведвалі выставу кніг «Праз смугу стагоддзяў...», а вучні 6-8 класаў удзельнічалі ў чытацкай канферэнцыі «Кніга — сябар і дарадца».
Старшакласнікі з задавальненнем наведалі літаратурную гасцёўню «Гучыць матчына слова». Усе вучні з натхненнем падарожнічалі па святой беларускай зямлі, якая нарадзіла таленавітых песняроў, што праславілі нашу Беларусь на ўвесь свет.
Петрачэнка Валянціна Сяргееўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by