У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 70 г. Магілёва» шмат увагі надаецца засваенню дзецьмі культуры свайго народа, фарміраванню пачуцця нацыянальнай годнасці, развіццю беларускага маўлення.
Для гэтага ў дашкольнай установе сіламі педагогаў і бацькоў створана «Беларуская хатка». Разнастайны матэрыял дапамагае дзецям знаёміцца з жыццём і побытам беларусаў, з нацыянальнай кухняй, народнай цацкай.
Вельмі часта заняткі на роднай мове праводзяць Васіль і Васіліна, якія знаёмяць малых з культурай беларускага народа, гуляюць у беларускія гульні, спяваюць песні, чытаюць казкі і вершы.
Дзеці заўсёды з задавальненнем і цікавасцю наведваюць «Беларускую хатку».
Выхавальнік Засімовіч Наталля Рыгораўна