Мілагучная і ў той жа час звонкая наша беларуская мова. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў. Але зараз беларуская мова пакрыху забываецца, «губляюцца» асабістыя словы, усё радзей чуеш яе на вуліцах...
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры на працягу першай дэкады снежня ў сярэдняй школе № 11 г.Магілёва прайшлі цікавыя пазакласныя мерапрыемствы і ўрокі беларускай мовы і літаратуры.
Вучні 7-га класа сталі ўдзельнікамі мерапрыемства на тэму: «Зямля бацькоў — мая зямля». Для васьмікласнікаў прапанавалася цікавая віктарына пад назвай «Засмучонасць, працягласць, мяккасць, часам жартаўлівасць...», прысвечаная народным песням.
Вучні 9-11-х класаў разважалі на тэму «Мінулае вучыць нас, як жыць сёння...» на прыкладах жыцця і дзейнасці знакамітых беларусаў. Школьнікі 1-9 класаў сталі ўдзельнікамі падарожжа па роднай краіне пад назвай «Жыццё і побыт беларусаў».
Шмат цікавага і захапляючага спазналі вучні, і гучала родная мова ў сценах нашай школы.
Двужыльная О.В.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 11 г. Магілёва