Белая сняжынка

Белая сняжынкаНіхто не аспрэчыць таго, што сумесная творчасць дзяцей і бацькоў не толькі яднае, але і павышае цікавасць да сумеснай працы, натхняе на новыя ідэі, умацоўвае сямейныя сувязі.

Пра гэта дакладна ведаюць у ДУА «Яслі-сад № 53 г. Магілёва». Кожная пара года ў дашкольнай установе знаходзіць сваё адлюстраванне ў выставах сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў.

Так зімовая пара завітала ў дзіцячы садок «белай сняжынкай». Чароўныя сняжынкі з каляровай паперы, ваты, срэбнага дожджыку прыгожа ззяюць у фае садка. «Сняжынка-прыгажуня» А. Піраговай, «Сняжынка-фігурыстка» А. Мельнікава, «Якая я прыгожая» К. Пішчанкі, «Раз сняжынка, два сняжынка» А. Куксянковай... Усіх не пералічыць.

Глядзіш на гэты навагодні цуд, і сэрца напаўняецца радасцю ад таго, што бацькі не проста аддаюць сваіх дзяцей у дашкольную ўстанову, каб іх там вучылі і выхоўвалі, але і самі прымаюць актыўны ўдзел у выхаванні і развіцці свайго дзіцяці, цесна супрацоўнічаюць з педагогамі.

Намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці Т.А. Гырдымава

Белая сняжынка

Белая сняжынка

Белая сняжынка

Белая сняжынка