Напрыканцы снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Амаль усе вучні прынялі актыўны ўдзел у правядзенні тыдня. Былі арганізаваны выставы малюнкаў да твораў, а таксама выставы «Мой радавод», «Мой чароўны кут». Кожны клас прыняў удзел у конкурсе насценных газет, прысвечаных творчасці пісьменнікаў.
На працягу тыдня праводзіліся музычныя перапынкі, літаратурныя хвілінкі «Размаўляю па-беларуску».
Настаўнікамі праведзены пазакласныя мерапрыемствы «У свеце казак», «Каляды», літаратурныя гульні «Пазнай героя», «Падарожжа па краіне «Фразеалогія». Напрыканцы тыдня быў праведзены конкурс чытальнікаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і граматамі.
Сільвестрава Ж.У.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
кіраўнік МА









Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by