Перадаючыся з пакалення ў пакаленне, ад дзядоў да ўнукаў, народныя святы і абрады дазваляюць далучыць маленькіх выхаванцаў да нацыянальных каштоўнасцей свайго народа.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 70 г. Магілёва» прайшло народнае свята Каляды.
Да свята ўсе рыхтаваліся загадзя: упрыгожвалі музычны пакой, прыбіраліся самі, гатавалі разам з бацькамі розныя беларускія стравы.
І зноў ў хату да Васіля і Васіліны завіталі калядоўшчыкі, якія спявалі песні-шчадроўкі, славячы гаспадара і яго сям’ю, выказвалі найлепшыя пажаданні. Прывялі калядоўшчыкі з сабой казу і мядзведзя. Вяселыя народныя гульні, танцы не пакінулі абыякавым ні адно дзіця.
Гаспадары шчодра ўзнагародзілі калядоўшчыкаў пачастункамі. Якія ж смачныя бліны і пірагі, каўбаса і сала!
Гэта свята аб’яднала дзяцей і дарослых і яшчэ раз падкрэсліла, што беларускі народ умее не толькі добра працаваць, але і весела адпачываць.
Выхавальнік Засімовіч Наталля Рыгораўна






Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by