У дзяржаўнай установе адукацыі «Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва» святочна адзначылі народнае свята Каляды. У госці да дзяцей прыйшлі Каляда, Каза, Цыган, Мядзведзь, якія прынеслі шмат забаў, гульняў і жартаў. На працягу ўсяго свята гучала родная мова, песні. А пасля шчодрая Каляда частавала ўсіх дзяцей рознымі прысмакамі.
Праз народныя традыцыі і святы мы далучаем нашых маленькіх беларусаў да нацыянальнай культуры.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Санаторны я/с № 39 г. Могилёва»
А.Я. Макарава