Традыцыя святкавання Каляд трывала ўвайшла ў творчае жыццё дашкольнай установы № 107 г. Магілёва, і гэта абумоўлена жаданнем педагагiчнага калектыву далучыць дашкалят да сваiх каранёў, мінулага свайго краю з яго абрадамi i звычаямi.
З песнямі, заклiчками, пажаданнямі багацця і шчасця прайшлі па ўсім дзіцячым садку калядоўшчыкі! Разам з дзецьмі яны вадзілі карагоды, спявалі для малых песні-шчадроўкi, калядкі-пацешкі, выказвалі пажаданні, услаўляючы Каляду.На такіх фальклорных святах няма проста гледачоў, кожнае дзіця — актыўны ўдзельнік, кожны знаходзіць неабходную яму магчымасць самавыяўлення. Але самае галоўнае — дзеці ўбіраюць у сваё сэрца i душу маральныя якасці, закладзеныя ў нацыянальных традыцыях.
Адміністрацыя


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by