Святы беларускага народа

Святы беларускага народаКаб садзейнічаць узбагачэнню ведаў дашкольнікаў аб культуры і традыцыйна-абрадавых святах беларускага народа, выхоўваць цікавасць і павагу да гісторыі сваёй краіны, у ДУА «Яслі-сад № 69 г.Магілёва» 16 студзеня прайшло свята «Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі».

Педагогі паспрабавалі наблізіць духоўную спадчыну продкаў да свядомасці выхаванцаў і зрабіць дзеля іх гэта свята незабыўным, непаўторным і радасным.

Дзеці разам з калядоўшчыкамі прымалі ўдзел у вясёлых гульнях і забавах , спявалі калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароў хаты, жадалі ім дабра, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць, а таксама з задавальненнем частаваліся смачнымі блінамі.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА «Яслі — сад № 69 г.Магілёва»
Т.А. Баніна

Святы беларускага народа

Святы беларускага народа

Святы беларускага народа

Святы беларускага народа

Святы беларускага народа