Святкаванне Каляд сваімі каранямі бярэ пачатак з глубокай даўніны. На Каляды хадзiлi ў госцi да суседзяў, сяброў, сваякоў, каб пажадаць iм шчасця, багацця i дабрабыту ў наступаючым годзе.
У дзiцячым садку № 57 г. Магiлёва падтрымлiваюць старажытную традыцыю. 21 снежня 2015 года на Калядную вечарыну ў дзіцячы садок былi запрошаны не толькi выхаванцы, але i iх бацькi, якiя падрыхтавалi свае вiдэа- і фотаiмпрэзы, праз якiя знаёмiлi ўдзельнiкаў i гасцей з традыцыямi святкавання Каляд, захаванымi ў сваіх сем’ях. Гасцей i ўдзельнiкаў сустракалi Гаспадар з Гаспадыняй. Каб надаць таямнiчасцi моманту, прыходзiлi Цыганка з Мядзведзем, Баба Яга, Каза, якiя ладзiлi з удзельнiкамi гульнi, спявалi калядачкi, танчылi.
Завершылася свята частаваннем традыцыйнымi каляднымi стравамi, якія былі прыгатаваны бацькамі выхаванцаў.
Клiнцова Ж.Д.,
намеснік загадчыка ДУА «Яслi-сад № 57 г. Магiлёва»