Масленіца прыйшла

Масленіца прыйшлаДзеці ўсяго садка ДУА"Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва" 18 лютага прынялі ўдзел у народным свяце Масленіца.
На свята прыбылі казачныя персанажы, якія разам з дзецьмі гукалі вясну, гулялі ў цікавыя беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды. Як вядзецца здаўна, на Масленіцу паляць пудзіла — кажуць, разам з ім згараюць усе беды і непрыемнасці. Спальванне на вогнішчы саламянага пудзіла Масленіцы выклікала шмат задавальнення ў дзяцей.

Якая ж Масленіца без бліноў? Гэта духмянае залацістае сонейка на патэльні — веснік вясны.

На гэтым мерапрыемстве дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра тое, як святкуецца Масленіца. Гэта яскравы прыклад прывіцця любові да роднай краіны, яе мовы і звычаяў.

Алена Макарава,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Масленіца прыйшла

Масленіца прыйшла

Масленіца прыйшла

Масленіца прыйшла

Масленіца прыйшла