Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва» прайшло шмат мерапрыемстваў. Вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычным мерапрыемстве «Моўны турнір». Школьнікі з вялікім задавальненнем спаборнічалі, чыталі вершы на роднай мове, спявалі беларускія народныя песні, танцавалі.
З вечарыны «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму» вучні даведаліся, што па адметным узоры на ручніку можна пазнаць сваю Радзіму, зазірнуць у гісторыю роднага краю.
Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову. Менавіта мова злучае людзей у адзін народ. Без мовы няма нацыі.
Двужыльная А.В.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва»