«Беларусь мая сiнявокая»

«Беларусь мая сiнявокая»Напрыканцы лютага ўвесь свет адзначыў свята роднай мовы. Гульнёй-вiктарынай «Беларусь мая сiнявокая» адзначылi гэты дзень выхаванцы i педагогi дашкольнай установы № 86 г. Магiлёва.

На свяце гучалi песнi, вершы пра мову, мацi i Радзiму, выступаў сапраўдны аркестр народных iнструментаў у выкананнi выхаванцаў старэйшай групы. Хлопчыкi i дзяўчынкi спаборнiчалi ў веданнi прыказак, назваў гарадоў Беларусi, выразным чытаннi вершаў на роднай мове.

Атмасфера свята ахапiла i бацькоў, якiя з замiлаваннем i гонарам слухалi выступленнi дзяцей на роднай мове.

У гэты дзень у музычнай зале дзiцячага садка вуснамi дзетак прагучала для ўсiх прысутных:
Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчанька цiха журчыць.
Нiбы скрыпка цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць!

Лагуцiна Л.А., выхавальнiк,
Iрванцова В.В., нам.заг. па АД

«Беларусь мая сiнявокая»

«Беларусь мая сiнявокая»

«Беларусь мая сiнявокая»