Тваё жыццё- твой выбар

Тваё жыццё- твой выбарПад такім дэвізам прайшоў тыдзень, прысвечаны прафілактыцы ўжывання (распаўсюджвання) наркатычных сродкаў, курыльнай сумесі сярод непаўналетніх, у сярэдняй школе № 35 г. Могілёва.

Замацаваць у вучняў першапачатковыя мінімальна неабходныя веды аб карысных і шкодных звычках, аб здаровым ладзе жыцця- такія асноўныя мэты мерапрыемстваў.

На працягу тыдня былі праведзены інфармацыйныя гадзіны «Наркотыкі: умей сказаць не!», «Курыльныя сумесі — сур’ёзная небяспека», тэматычныя выставы, дэманстраваліся відэаролікі «Спайс-забівае», «Кашмарны сон розуму». Для бацькоў распрацаваны рэкамендацыі на тэму «Як заберагчы дзіця ад наркотыкаў, курыльнай сумесі».

Сярод жыхароў мікрараёна «30 год Перамогі» распаўсюджваліся інфармацыйныя буклеты «Спайс-новая зброя масавага знішчэння моладзі».

Завяршыўся тыдзень дэманстрацыяй і абмеркаванннем фільма «Тваё жыццё-твой выбар».

І.У. Панфіловіч

Тваё жыццё- твой выбар

Тваё жыццё- твой выбар

Тваё жыццё- твой выбар