Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!«Матчына, роднае, глыбіннае, роднае слова... Яно не віцвіла на вятрах вякоў!» — словы беларускага паэта Анатоля Вялюгіна сталі лейтматывам літаратурна-музычнай кампазіцыі «Гімн роднай мове», якая адбылася ў сценах дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілева» 5 сакавіка 2015 года з мэтай папулярызацыі роднай мовы, патрыятычнага выхавання падлеткаў.

Свята сабрала ва ўтульнай актавай зале школы тых, хто любіць мілагучнасць гучання роднай мовы, тых, хто па-сапраўднаму захапляецца мовай сваіх бацькоў.

Вядучыя з імпэтам чыталі вершы, прысвечаныя беларускай мове, з гонарам прадстаўлялі ўдзельнікаў свята.

А ўдзельнікаў было шмат: гэта вучні, якія знаёмілі прысутных з уласнымі вершамі; гэта танцоркі, якія незвычайнымі рухамі сцвярджалі: матчына слова запальвае жаданне танцаваць радасна, весела, бадзёра; гэта спявачкі ў найпрыгажэйшым нацыянальным адзенні, спявачкі, якія душэўна расказвалі пра прыгажосць роднай краіны, пра адметнасць беларускага народа; гэта юныя акцёры, якія інсцэніравалі творы знакамітых беларускіх аўтараў; гэта неабыякавыя юныя грамадзяне, якія дэкламавалі любімыя вершы на роднай мове.

Свята было сапраўдным! Свята было цудоўным!

Настаўніца беларуская мовы і літаратуры
Шендзерава І.С.

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!

Гімн роднай мове!