Каб адчуваць сябе беларусам, быць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны, трэба з маленства ўдыхнуць пах верасу, зачаравацца гукамі роднай мовы.
Адным з накірункаў нашай дзейнасці ў бягучым навучальным годзе з’яўляецца выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў сродкамі беларускага фальклору.
На свяце «Вячоркі» выхаванцы яслей-садка № 71 г.Магілёва знаёміліся з элементамі народных святаў. У госці да выхаванцаў старэйшых груп завіталі знаёмыя героі фальклору: дзед Васіль і баба Ганна. Весела і дружна дзеці спявалі народныя песні, чыталі вершы на роднай мове, гулялі ў народныя гульні, вадзілі карагоды.
Мы ўпэўнены, што выклікалі радасныя перажыванні ў нашых выхаванцаў, узбагацілі іх новымі ўражаннямі і, тым самым, садзейнічалі выхаванню паважлівых адносін да роднага краю.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
А.А. Глуздакова


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by