У ДУА «Яслі-сад № 94 г. Магілёва» адбылося фальклорнае свята «Гуканне вясны», у якім прынялі ўдзел выхаванцы ўстановы і іх бацькі. Сонечнае надвор’е спрыяла правядзенню мерапрыемства.
Напярэдадні свята дзеці вучылі вяснянкі, знаёмiлiся з традыцыямi святкавання, гулялi ў беларускiя гульнi. З задавальненнем i зацiкаўленасцю дашкольнiкi знаёмяцца з народнай творчасцю сваёй Радзiмы. Завяршылася падрыхтоўчая работа святам, дзе выхаванцы паказалі сябе праз песнi, танцы, гульнi, адгадванне загадак. Да нас завiталi Баба Яга, якая зачаравала Вясну-красну i прыгатавала шмат заданняў, гульняў, Мядзведзь, якога абудзiлi нашы маленькiя выхаванцы, i Вясна-красна, якая разам з дзецьмi гуляла i танцавала. Бацькi разам з дзецьмi вадзiлi карагоды. Па заканчэнні свята ўсе ўдзельнiкi пры дапамозе педагогаў запускалі ў неба жаўрукоў, вырабленых сваімі рукамі.
Традыцыйнымi для дзiцячага садка стала святкаванне народнага каляндара. Гэта спрыяе далучэнню да нацыянальных каштоўнасцей, фармiраванню патрыятызму, любовi, цiкавасцi i павагi да культуры Беларусi, пашырэнню слоўнiкавага запасу дзяцей. Актыўны ўдзел выхаванцаў i iх бацькоў сведчыць аб важнасцi арганiзаванай працы калектыву ўстановы ў справе выхавання падрастаючага пакалення.
Музычны кiраўнiк
Мiхасёва Алена Аляксандраўна