У дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi № 4 г.Магілёва» прайшлi забавы «Гуканне вясны». Падрыхтавала іх музычны кіраўнік Iвашкевiч К.Ш. разам з выхавацелямі ўстановы дашкольнай адукацыi.
У госцi да дзяцей завiталi Вясна i Сонейка. Гучалi народныя песнi, заклiчкi, загадкi пра птушак, жарты, дзiцячы смех. Удзельнiкi вяселых забаў з задавальненнем пагулялi ў беларускiя народныя гульнi, павадзiлi карагоды.
Напрыканцы забаў дзяцей парадавалi пачастункамі.
Дзякуючы гэтым мерапрыемствам нашы дзеці з задавальненнем далучыліся да беларускага фальклору і народных звычаяў.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Iна Круталевiч