Усе людзі жывуць пад адным і тым жа небам. Яго прыгажосць абуджае ў нас высокія і светлыя пачуцці. Чалавека заўсёды прываблівала неба. Нездарма народная мудрасць сцвярджае: «Дзве рэчы здзіўляюць нас больш за ўсё — зоры над галавой і сумленне ўнутры нас».
12 красавіка-Дзень касманаўтыкі. Гэта дата ўсталявана ў азнаменаванне першага палёту чалавека ў космас. Сусветны дзень касманаўтыкі і авіяцыі адзначаецца па рашэнні Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі.
У дзяржаўнай установе «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва» да дня свята была арганізавана выстава «Жыццё на іншых планетах», вырабы якой садзейнічалі знаёмству вучняў з гісторыяй космасу.
Вучні сярэдніх класаў мелі магчымасць паказаць сваю эрудыцыю ў пытаннях авіяцыі і касманаўтыкі, прадставіўшы ўласныя малюнкі і вырабы на гарадскі конкурс «Пакарыцелі сусвету».
Для паралелі 8-х класаў была праведзена віктарына «Што вы ведаеце пра космас?». Яе ўдзельнікі папоўнілі веды аб космасе, ракетах і аб першых касманаўтах. Завяршылася свята прэзентацыямі вучняў старэйшых класаў на тэмы: «Беларускія лётчыкі-касманаўты», «Галактыка». Работы спрыялі знаёмству ўдзельнікаў з гісторыяй асваення космасу, а таксама з’яўленню на Зямлі новай прафесіі- касманаўт.




Цалабёнак С.Я.
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by