Пасхальны падарунак

Пасхальны падарунакВялiкдзень — народнае вясновае свята. З прыняццем хрысцiянства яно атрымала духоўны сэнс i ачышчальную моц, з’яўляецца выключна радасным i ўрачыстым у шэрагу ўсiх хрысцiянскiх свят. Нездарма нашы продкi ўзвялічвалі Пасху асаблiвымi вераваннямi i звычаямi. Вялiкдзень — свята вясны i абуджэння прыроды, спалучыўшыся з вялiкай рэлiгiйнай пасхальнай ўрачыстасцю, атрымаў асаблiвае хараство i ўзнёсласць.

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у гарадской акцыі БРСМ «Пасхальны падарунак». Калектывы 1-4 класаў арганізавалі выставу падарункаў, на якой прадстаўлены малюнкі, вышыўка, кераміка, мяккія цацкі, вырабы з бісеру, кампазіцыі з саломкі, выцінанкі, распісныя пасхальныя яйкі.

Святкаванне Пасхi — Уваскрасення Хрыстовага — набыло ў цяперашнi час важнае сацыяльна-грамадскае гучанне. Гэта свята Уваскрасення нашай душы, свята духоўнага Уваскрасення Бацькаўшчыны.

Грыгор’ева І.Я.

Пасхальны падарунак

Пасхальны падарунак

Пасхальны падарунак

Пасхальны падарунак