«Не проста ў словы я гуляю – на мове роднай размаўляю»

«Не проста ў словы я гуляю – на мове роднай размаўляю»У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 115 г. Магiлёва» ў старэйшай групе № 3 праводзiлiся зaняткi па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Галоўнай задачай заняткаў было далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнай спадчыны сродкамі фальклору, замацоўванне ведаў дзяцей аб родным краі, сялянскiм укладзе, выхаванне цікавасцi да жыцця нашых дзядоў і прадзедаў, цікавасці да гістарычнага мінулага беларускіх сямей, пачуцця павагі да свайго народа, выхаванне любовi i гонару за свой край.

Дзецi пазнаёмiлiся з выявамі старажытных вёсак i хат, адзеннем i рэчамi беларускiх сямей. На занятках не толькi дзецi, але i дарослыя змаглi акунуцца ў час мiнулага, дакрануцца да рэчаў даўнiны: чыгункоў, лыжак, ручнiкоў, абрусаў, пралкi i лапцей. З вялiкай цiкавасцю дзецi разглядалi гэтыя рэчы, з захапленнем расказвалi пра тое, што яны бачылi дома ў сваiх бабуль. З пачуццём павагi i гонару яны чыталi вершы пра Радзiму на роднай мове, расказвалi прыказкi пра хлеб i працу, гулялi у гульнi, адказваючы на пытаннi педагога, развiвалi свае думкi, выказвалi свае пачуцці.

У завяршэнні заняткаў з вялiкiм жаданнем дзецi сваiмi рукамi прыгатавалi кулiчы, якiя аднеслi на харчаблок, дзе iх выпеклi павары садка. Атмасфера ў гэты дзень была напоўнена водарам духмянай здобы. Свята атрымалася, яно прынесла радасць i захапленне дзецям, педагогам i бацькам.

Выхавацель Лукашова Г.І.

«Не проста ў словы я гуляю – на мове роднай размаўляю»

«Не проста ў словы я гуляю – на мове роднай размаўляю»

«Не проста ў словы я гуляю – на мове роднай размаўляю»

«Не проста ў словы я гуляю – на мове роднай размаўляю»