Прэзентацыя кнігі Тамары Аўсяннікавай “Скрыжалі”

У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса адбылася прэзентацыя кнігі педагога дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г. Магілёва" Тамары Аўсяннікавай «Скрыжалі». Кніга выдадзена ў Мінску выдавецтвам «Кнігазбор» у серыі «Кнігарня пісьменніка».

Павіншаваць Тамару Пятроўну з выхадам кнігі прыйшлі выхаванцы «Святліцы», сябры, магілёўскія паэты: Надзея Палубінская, Марына Сліўко, Мікалай Яцкоў, Мікалай Механікаў, празаік Сяргей Целеш.

Тамара Аўсяннікава расказала аб назве кнігі. Скрыжалямі ў множным ліку ў пераносным значэнні звычайна называюць тое, куды занесены памятныя падзеі, даты, імёны, вобразы і г.д., і выказала падзяку Эдуарду Мядзведскаму, які падказаў гэтую назву. Кніга складаецца з трох раздзелаў: «Родныя вобразы», «У квецені вясны» і «Зямное кола».

Тамара Пятроўна пазнаёміла з вершамі, якія ўвайшлі ў кнігу, падаравала кнігу прысутным, прыняла віншаванні. Сябра клуба, намеснік рэктара Магілёўскага дзяржаўнага інстытута развіцця адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Бондараў не змог прыйсці на сустрэчу. Ён перадаў музычнае віншаванне: на верш Тамары Пятроўны «У небе — сваё жыццё» напісаў музыку і выканаў пад гітару.

Аляксандра Целеш