У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 35 г. Магілёва» вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню, фарміраванню ў выхаванцаў нацыянальнай самасвядомасці, гонару за свой народ і краіну.
Ярка і весела прайшло свята «Дажынкі», галоўнай задачай якога з’яўлялася далучэнне дашкольнікаў да народнага мастацтва, да беларускіх абрадаў, традыцый і звычаяў. Дзецi спявалі беларускія песні, вадзілі карагод «Дажынкі», танцавалі «Весялуху», гулялі ў народныя гульні, а ў канцы пачаставаліся свежым духмяным караваем.
Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
Бераснева Т.Л.