А ў нас выстава!

А ў нас выстава!Прайшло сонечнае лета! Але так хочацца, каб цёплыя дні не канчаліся. «Як гэта магчыма?»- спытаеце вы. У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 108 г. Магілёва» вырашылі гэту праблему вельмі проста: арганізавалі выставу «Летні калейдаскоп».

Бацькі прынеслі фотаздымкі пра тое, як іх дзеці адпачывалі ўлетку, дзеці яскрава апісалі свой адпачынак.

Выхаванцы справіліся на выдатна! Кожны расказ дзіцяці быў цікавым і непаўторным, толькі канец быў аднолькавы: усім было весела. Цяпер застаецца толькі чакаць лета і новых уражанняў!

Выхавацель сярэдняй групы № 11
Дударава Наталля Рыгораўна