Школа запрашае на кірмаш

Школа запрашае на кірмашВосень паўнапраўнай гаспадыняй гуляе па гарадах і вёсках нашай краіны. У народзе гэта час сельскагаспадарчых кірмашоў. А кірмаш — гэта заўсёды сапраўднае свята!

Так, з раніцы 10 кастрычніка на пляцоўцы каля дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва» гучала музыка, якая збірала гасцей на кірмаш «Залатая восень». Штогод гэта свята праводзіцца з мэтай захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны, папулярызацыі нацыянальных традыцый сярод школьнікаў і жыхароў мікрараёна школы. Таму ўдзел у кірмашы традыцыйна прымалі не толькі вучні і педагогі школы, але і бацькі нашых выхаванцаў. Кожны класны калектыў аформіў сваю «гандлёвую кропку» малюнкамі, букетамі кветак, садавінай і гароднінай, а таксама рознымі прысмакамі: пірагамі, дранікамі, пячэннем, цукеркамі, мёдам, гарачай гарбатай.

Кірмаш прыцягнуў увагу жыхароў мікрараёна школы. І хутка школьны двор напоўніўся маладымі маці з каляскамі і людзьмі пажылога ўзросту.
Добры настрой удзельнікам кірмашу і яго гасцям стварыў і святочны канцэрт. Многія з прысутных не толькі слухалі песні. Пад спевы вучні пачатковых класаў з кіраўніком тэатральнага гуртка вадзілі карагоды, а старэйшыя — падпявалі тым, хто выступаў на імправізаванай сцэне. Звонкія галасы маладых талентаў удзельнікі кірмашу ацанілі гучнымі апладысментамі. Не засталіся без увагі і спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзілі настаўнікі фізічнага выхавання на школьным стадыёне.

Словы шчырай падзякі тых, хто завітаў на кірмаш, сведчаць пра высокі ўзровень падрыхтоўкі свята з боку адміністрацыі і педагагічнага калектыва, іх пільнай увазе арганізацыі пазашкольнай дзейнасці вучняў, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці і захаванню традыцый беларускага народа.

Бялясава А.А., настаўнік беларускай мовы

Школа запрашае на кірмаш

Школа запрашае на кірмаш

Школа запрашае на кірмаш

Школа запрашае на кірмаш

Школа запрашае на кірмаш

Школа запрашае на кірмаш

Школа запрашае на кірмаш

Школа запрашае на кірмаш