У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 35 г. Магілёва» прайшло музычнае свята «Восеньскі калейдаскоп».
Да хлопчыкаў i дзяўчынак сярэдняй групы прыйшла ў госці Восень. Дзеці спявалі песні, разам з Восенню вадзілі карагод, чыталі вершы, гулялі ў гульні, а таксама прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў інсцэніроўцы казкі «Грыб-баравік», чым вельмі парадавалі Восень.
На працягу ўсяго свята ва ўсіх прысутных быў добры восеньскi настрой.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслі-сад № 35 г. Магілёва»
Т.Л. Бераснёва