Творчая сустрэча

Творчая сустрэчаУ сярэдняй школе № 35 г. Магілёва адбылася сустрэча з пісьменнікамі літаратурнага аб’яднання «Ветэран». У праграме — прэзентацыя зборніка твораў пісьменнікаў і паэтаў Магілёўшчыны «Вясёлка над Дняпром», аповяд магілёўскіх паэтаў, пісьменнікаў аб сваім творчым шляху.

На сустрэчу завіталі старшыня літаратурнага аб’яднання «Ветэран» Л.У. Іскроў, паэты Б.П. Варонін, В.В. Вароўскі, Г.І. Магдалава, публіцыст, пісьменнік В.І. Арцемьеў. Пачалася літаратурная вечарына з успамінаў удзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М. Пустынцава. Потым слова было прадстаўлена паэту Б.П. Вароніну. Ён расказаў пра свае ўражанні ў час наведвання Брэсцкай крэпасці і прачытаў усхвалявана верш «Брэст 1941».

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Цікавыя факты з пасляваеннага дзяцінства, з гісторыі разбуранага горада расказала Галіна Магдалава. Прасякнутыя асаблівым лірызмам яе вершы «Дзед», «Інакш я не змог» кранулі кожнага слухача.

Публіцыст Віктар Арцем’еў распавёў, як знайшоў шлях у літаратуру, якія праблемы сучаснасці закранае на старонках сваёй кнігі «Мова родная- беларуская». Літаратары ўзнялі актуальныя праблемы гісторыі, валодання роднай мовай,стаўлення да сямейных традыцый, здаровага ладу жыцця.

Напрыканцы сустрэчы паэт Л.У. Іскроў заклікаў вучняў у век Інтэрнэту не забываць кнігу, бо ўспрыняцце літаратурных твораў з папяровых старонак зусім іншае, больш глыбокае і асэнсаванае, чым з экрана манітора. Паэт параіў маладому пакаленню захапляцца паэзіяй, звяртацца за дапамогай да членаў літаратурнага аб’яднання. Вучні і настаўнікі з цеплынёй і павагай падзякавалі творцам Магілёўшчыны, пажадалі творчых поспехаў і дабрабыту.

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Творчая сустрэча

Грыгор’ева І.Я.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры