Неацэнны духоўны скарб

Неацэнны духоўны скарб«Вялікае багацце творчасці Уладзіміра Караткевіча з’яўляецца нашым неацэнным духоўным скарбам, які заўсёды будзе надзейным аперышчам для тых, каму дарагая Беларусь, яе гісторыя і яе будучыня», — пісаў Д.Бугаёў, вядомы беларускі літаратуразнавец і крытык.

З цягам часу інтарэс да асобы і творчасці У.Караткевіча не змяншаецца, усе больш шырокае кола людзей цікавіцца яго творамі. Ушанаванне пісьменніка і высокая ацэнка нашчадкамі таго, што зроблена ім, знайшлі сваё адлюстраванне ў многіх сферах жыцця грамадства.

У сувязі з 85-годдзем з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ў нашай краіне прайшло шэраг выстаў, вечарын, спектакляў, а таксама мерапрыемстваў ва ўстановах культуры і адукацыі.

У школьнай бібліятэцы ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва» з гэтай нагоды была арганізавана кніжная выстава. 26 лістапада, у дзень нараджэння пісьменніка, з вучнямі 9 класаў праведзена літаратурная віктарына «Кнігі У. Караткевіча даюць нам мудрасць жыцця». Дзеці даведаліся пра старонкі жыцця і творчасці, якія не раскрывае школьны падручнік, пазнаёміліся з творамі пісьменніка, якія ёсць у бібліятэцы.

Загадчык бібліятэкі Т.М. Скрылькова

Неацэнны духоўны скарб