26 і 27 лістапада бягучага года запомніліся навучэнцам сярэдняй школы № 11 шэрагам мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і 160-годдзю з дня смерці геніяльнага беларуска-польскага паэта Адама Міцкевіча.
У 1-11 класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя памяці гэтых знакамітых майстроў слова. У бібліятэцы школы была арганізавана выстава кніг Уладзіміра Караткевіча і Адама Міцкевіча.
Проза Уладзіміра Караткевіча стала прадметам абмеркавання сярод вучняў старэйшых класаў на літаратурнай гасцёўні, прысвечанай юбіляру.
Вучні малодшых класаў з захапленнем слухалі вершы Адама Міцкевіча ў выкананні іх старэйшых сяброў. Творчая вечарына была наладжана хлопцамі і дзяўчатамі 10 і 11 класаў. Школьнікі прадэманстравалі не толькі выдатнае дэкламаванне бессмяротных твораў славутага паэта, але і падрыхтавалі цікавую відэапрэзентацыю па старонках жыцця Адама Міцкевіча.
А.Ф. Салавей,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва»