«Усіх! Усіх! Хто не ленаваўся, добра справаю займаўся і не траціў марна час, запрашаем на Кірмаш!» — менавіта такім заклікам распачаўся восеньскі кірмаш у дзіцячым садку № 92.
Музычная зала, упрыгожаная «...цацкамі рознымі і знакамітымі, кветкамі простымі і сакавітымі, зоркамі саламянымі, пеўнікамі маляванымі...», ледзь змясціла ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у восеньскім свяце.
Маленькія гандляры прапанавалі прысутным набыць садавіну, гародніну, мед, хлеб і іншыя прысмакі. Кірмаш наведалі таксама цётка Васіліна і дзядзька Антось, якія даўно ўжо знаёмыя дзецям сваімі прыгодамі і жартамі. Развесяліў усіх плясун ды весялун Несцерка з поўным мехам беларускіх гульняў, забаў і жартаў.
Актыўны ўдзел у Кірмашы прынялі бацькі выхаванцаў, якія разам са сваімі дзецьмі танцавалі, спявалі, а яшчэ дапамаглі ў падрыхтоўцы салодкага пачастунка.
Беларускія святы ў дзіцячым садку — гэта добрая традыцыя, дзякуючы якой дзеці маюць цудоўную магчымасць дакрануцца да культурнай спадчыны сваёй Радзімы.
Музычны кіраўнік
Алейнікава Ю.Л.




Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by