У дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 2 г. Магілёва" вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхавнню дзяцей. Іх вучаць любіць свой горад, ведаць яго знакамітыя мясціны, гісторыю краіны, яе культуру, прыроду. Разам з ведамі замацоўваецца любоў і павага да Радзімы.
Уся праца вядзецца ў цеснай узаемасувязі з сям’ёй. Бацькі прымаюць актыўны ўдзел у выставах, святах, конкурсах. Дзейснай формай узаемасувязі дашкольнай установы з бацькамі з’яўляецца сямейная гасцёўня. Удзел бацькоў з дзецьмі ў сумесных сустрэчах садзейнічае ўмацаванню дзіцяча-бацькоўскіх адносін, фарміраванню актыўнай пазіцыі бацькоў у адукацыйным працэсе.
Так, у сярэдняй групе адбылася сустрэча ў сямейнай гасцёўні па тэме "Беларусь – мая Радзіма". Стварэнню нацыянальнага каларыту спрыяла святочна ўпрыгожаная зала, нацыянальныя касцюмы ўдзельнікаў свята, выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.
У ходзе сустрэчы гучалі беларускія песні, вершы. Бацькі падрыхтавалі відэапрэзентацыі “Мой горад”, “Мой край завецца Беларуссю”. Дзеці разам з бацькамі гулялі ў беларускія народныя гульні, прымалі ўдзел у віктарыне, у тэатральных пастановах. Пад гучанне беларускай музыкі бацькі і дзеці зрабілі калектыўны пейзаж “ Мой родны кут, як ты мне мілы”. Напрыканцы святочнай сустрэчы ўсе ўдзельнікі весела плясалі "Лявоніху".
Сустрэча спрыяла выхаванню ў бацькоў і дзяцей павагі і любові да родных мясцін, да сваёй краіны, а таксама да чалавека – беларуса.
Вераніка Віктараўна Брутава, выхавальнік