Цудоўныя цацкi

Цудоўныя цацкiНезвычайная зялёная прыгажуня з’явiлася ў дзiцячым садку № 86 г. Магiлёва напярэдаднi навагоднiх святаў. А незвычайнасць зялёнай госцi заключана ў яе асаблiвым убраннi, якi падрыхтавалi выхаванцы i iх бацькi — удзельнiкi выставы «Навагодняя цацка».

Работы ўдзельнiкаў выставы не толькi стварылi ў садку святочны настрой, але i ўразiлi ўсiх сваiмi творчымi знаходкамi. Рознакаляровыя гузiкi, скрынкi розных памераў, нiткi, упаковачныя матэрыялы i многiя iншыя рэчы, якiя ўжо былi ў выкарыстаннi — усё гэта ў руках маленькiх майстроў пад кiраўнiцтвам дарослых ператварылася ў цудоўныя цацкi. Сем’i выхаванцаў праявiлi энтузiязм i творчую актыўнасць: на навагоднiм дрэве не засталося нiводнай вольнай галiнкi.

Дарэчы, выставы вырабаў з бросавых матэрыялаў праводзяцца ў садку рэгулярна. Менавiта такiя мерапрыемствы дапамагаюць сфармiраваць у дзетак беражлiвасць, разумныя адносiны да смецця, жаданне удзельнiчаць у стварэннi рэчаў рукатворнага свету. Сумесныя работы аб’ядноўваюць малых i дарослых, дораць хвiлiны захаплення творчасцю i прыгажосцю.

Намеснiк загадчыка ДУА «Яслi-сад № 86 г. Магiлёва»
В. Iрванцова

Цудоўныя цацкi

Цудоўныя цацкi