Ганаруся табой, Беларусь!

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва” прайшло творчае мерапрыемста “Ганаруся табой, Беларусь!” для вучняў 5-6 класаў.

У выкананні юных артыстаў гучалі вершы і песні на беларускай мове, якія былі прасякнуты любоўю да роднага краю, цеплынёй і ўдзячнасцю за мірнае дзяцінства. Гледачам і ўдзельнікам свята была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя “Прырода роднага краю”.

Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Радзімы, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай культуры.

Сустрэча з традыцыямі, звычаямі роднай зямлі абавязкова працягнецца і на ўроках, і ў жыцці, бо мы – беларусы, мы памятаем мінулае, мы шануем сучаснае і будзем ствараць будучае.

Міхалап Н.П.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 11 г. Магілёва