Аляксей Пысін гаварыў: «У буднях і святочным днём не пакідай ты роднай мовы...». Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, якое было праведзена для вучняў 5-ых класаў у рамках плана мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» 9 студзеня 2016 года.
Праз іх хацелася далучыць школьнікаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага слова — мэта праведзенага свята «Матуліна слова».
Вучні ўспомнілі традыцыі нашых продкаў, якія захаваліся да сённяшняга часу. З цікавасцю распавядалі яны пра Калядкі, Вялікдзень, Масленіцу. Весялосць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі ў ходзе мерапрыемства.
Супiталёва Н.К.
Усцiнава Ю.Е.