Прывіццё любові да сваёй радзімы, таго найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта нашы карані, нашы вытокі.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 67 г. Магілёва» было праведзена забаўка «Калядкі». У госці да выхаванцаў дашкольнай установы прыйшлі калядоўшчыкі: мядзведзь, цыганка, каза. Разам з імі выхаванцы танцавалі, спявалі песні, гулялі ў беларускія народныя гульні. Гаспадар з гаспадыняй частавалі калядоўшчыкаў пачастунками.
Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору — мэта нашага мерапрыемства.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Цімкова Таццяна Іванаўна