У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 67 г. Магілёва» была арганізавана выстава дзіцячых работ «Беларуская народная казка».
Выхаванцы праявілі фантазію і стварылі цудоўныя работы. У сваіх работах паказалі творы вуснай народнай творчасці: «Каза Манюка», «Каток, пеўнік і лісіца», "Ліса і журавель","Пых ","Зайкава хатка«, «Як курачка пеўніка ратавала» і іншыя. Нацыянальнае выхаванне спрыяе далучэнню дзяцей да самабытнай культуры, дапамагае маленькім беларусам усвядоміць сваю прыналежнасць да нацыі багатай традыцыямі, звычаямі. А ў беларускіх казках, легендах, паданнях акрэсліваюцца нацыянальныя традыцыі, адлюстроўваецца беларускі быт і акалічны свет.
На сённяшні дзень трэба ажыццяўляць сувязь пакаленняў, выхоўваць у дзяцей любоў да роднага краю, да людзей, якія вакол іх, рабіць усё магчымае, каб далучыць маленькіх грамадзян да традыцый і культуры беларускага народа. Калі ведаеш сваю гісторыю, культуру і свае карані, то і ганарышся сваёй спадчынай.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Цімкова Таццяна Іванаўна