Нашы сучасныя дзеці трапляюць ў вялізны паток інфармацыі, які ідзе з-за мяжы. Дзеці добра ведаюць, хто такі Губка Боб, але не ўсе могуць расказаць пра Муху — пяюху, Піліпку — сынка, коціка Петрыка.
І гэта вельмі сумна, бо замежная культура вельмі адрозніваецца ад нашага менталітэту. Безумоўна, добра, што дзеці шмат ведаюць, але ж спачатку трэба спасцігнуць родную культуру, а потым знаёміцца з іншымі.
Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым народная творчасць. Ужо ў першыя гады жыцця дзяцей фарміруюцца тыя пачуцці, рысы характару, якія звязваюць яго са сваім народам. Самы каштоўны матэрыял у гэтай справе — беларускі музычны фальклор.
У дзіцячым садку № 70 г. Магілёва прайшло фальклорная свята «Калядкі», пад час якога дзеці пазнаёміліся з народнымі традыцыямі, з героямі беларускіх казак. Выхаванцы з задавальненнем спявалі народныя песні, танцавалі беларускія танцы, а пасля свята частаваліся традыцыйнымі стравамі, якія прыгатавалі дома бацькі.
Давайце не забываць нашыя карані, і тады кожны зможа з гонарам сказаць: «Я — беларус!»
Масяёнак Аксана, музычны кіраўнік
ДУА «Яслі- сад № 70 г. Магілёва»