Далучаць да народных традыцый

Далучаць да народных традыцыйТкацтва на Беларусі з’яўляецца адным з самых старажытных і распаўсюджаных відаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Навучанне ручному ткацтву дазваляе прыцягнуць дзяцей да вытокаў беларускага народнага ткацтва, фарміраваць нацыянальную самасвядомасць, развіваць творчы патэнцыял, фантазію, мастацкі густ кожнага дзіцяці.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 70 г. Магілёва” аказваецца паслуга звыш базавага кампаненту “Дзіцячае ручное ткацтва”. Пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення ткацтва дазваляюць прадметы побыту, сабраныя ў “Беларускай хаце” ўстановы адукацыі. Дзеці з цікавасцю разглядаюць габелены, дываны, ручнікі, абрусы. У выніку ў дзяцей фарміруюцца элементарныя паняцці аб матэрыяле, колеры, кампазіцыі.

Падчас самастойнай работы дзеці выконваюць аплікацыю каляровымі ніткамі, асвойваюць элементарныя прыёмы і тэхнікі пляцення і ткацтва, спосабы ўпрыгожвання габеленаў. Яны з гонарам паказваюць свае работы бацькам і сябрам, з цікавасцю расказваюць пра тое, што даведаліся новага аб творчасці продкаў.

Пушчаенка Ала Міхайлаўна,
выхавальнік

Далучаць да народных традыцый Далучаць да народных традыцый

Далучаць да народных традыцый Далучаць да народных традыцый

Далучаць да народных традыцый