Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе № 26 г. Магілёва прайшоў тыдзень роднай мовы.
Пры ўваходзе ў школу ўвазе настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў быў прадстаўлены стэнд «Мая родная мова, жыві і квiтней!». У размешчаным матэрыяле дырэктар школы, яго намеснікі і настаўнікі беларускай мовы заклікаюць з павагай адносіцца да роднай мовы і размаўляць па-беларуску.
2016 год аб’яўлены Годам культуры. Каля выставы «Юбіляры» вучні з цікавасцю разглядалі фотаздымкі пісьменнікаў-юбіляраў, а таксама пазнаёміліся з кнігамі-юбілярамі. І вучні, і настаўнікі з захапленнем слухалі песні У.Мулявіна, творчасць якога застаецца адным з найбольшых культурных дасягненняў Беларусі XX ст.
У рамках тыдня настаўнікамі беларускай мовы былі праведзены ўрокі: «Падарожжа ў краіну зёлак» (падагульненне вывучанага па тэме Складаны бяззлучнікавы сказ"), на якім вучні ў цікавай форме даведаліся пра лекавыя ўласцівасці некаторых раслін. На ўроку "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме «Лічэбнік» асаблівую цікавасць набыў этап «Прагноз надвор’я», дзе вучні пры дапамозе лічэбнікаў расказвалі пра «надвор’е» ў сярэдняй школе № 26.
В.У. Хамянкова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва»


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by