Декада славянскай філалогіі ў 21-й школе

Декада славянскай філалогіі ў 21-й школеАўтарак на гэтым тыдні стаў незвычайным днём. Пераступаючы школьны парог, дзеці, бацькі і настаўнікі былі ў здзіўленні: па ўсёй школе лілася шчырая і прыемная музыка ў выкананні «Сяброў».

Пад ласкавыя словы «Прыязджайце да нас у Беларусь» іх сустракалі прыгожа апранутыя дзяўчаты з 10 А і 10 Б класа, уручаючы кожнаму ў якасці падарунка эмблему з надпісам «Размаўляй са мной па-беларуску» і стужку з беларускім арнаментам. Ад гэтага флэшмобу, які меў назву «Пазнач сябе беларусам» і арганізатарам якога стала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Адзіянава Ірына Алегаўна, вучні былі ў захапленні. Ніхто не застаўся раўнадушным. Але ў гэты дзень вучняў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: амаль усе настаўнікі вялі размову з імі па-беларуску. Дзіва, але так праходзіў Дзень зносін па-беларуску. Як прыемна было чуць мілагучныя словы ад усіх! Фінальным акордам такіх незвычайных падзей стала яшчэ адна — агульнашкольная акцыя «Напішам дыктоўку разам» Вучні, якія сталі ўдзельнікамі гэтай акцыі, былі здзіўлены: пісаць дыктоўку разам з імі прыйшла дырэктар школы Віктарава Галіна Аляксееўна! Вось дык навіна! Напісаць дыктоўку ды яшчэ і разам з дырэктарам — гонар!Таму і вынікі работ былі проста цудоўнымі.

Закончыўся аўторак. Музыкай, вершамі і лірычнымі, душэўнымі, сардэчнымі словамі захапіла серада. Незвычайнае мерапрыемства «4 імёны» падрыхтавалі вучні 6-х класаў разам са сваёй настаўніцай рускай мовы і літаратуры Кажамякінай Вольгай Леанідаўнай, апантанай паэзіяй чалавекам. Таксама цікава прайшла літаратурная віктарына па творчасці А.С. Пушкіна, якую падрыхтавалі вучні 9-х класаў разам са сваёй настаўніцай Аленай Пятроўнай Кандуковай.

Апагеем серады стала сустрэча з членам Магілёўскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алегам Дзьячковым, на якую былі запрошаны вучні 6-х і 7-х класаў. А завершыўся дзень пазнавальным мерапрыемствам, якое правяла Марозава Святлана Аляксандраўна. Тут усе жадаючыя маглі адгадаць загадкі, растлумачыць фразеалагізмы або расказаць прыказкі ці прымаўкі.
Вось так пачалася Дэкада славянскай філалогіі ў 21-й школе. Наперадзе шмат падзей. Сачыце за навінамі!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна

Декада славянскай філалогіі ў 21-й школе

Декада славянскай філалогіі ў 21-й школе

Декада славянскай філалогіі ў 21-й школе

Декада славянскай філалогіі ў 21-й школе

Декада славянскай філалогіі ў 21-й школе